Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55604 документов. Показано: 9 за последние 30 дней.

Дыктоўка для дарослых   / Басікірская, Алена /

З нагоды Дня роднай мовы для школьнікаў і студэнтаў падрыхтавана шмат мерапрыемстваў. Сёння з 13 да 14 гадзін Інстытут мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук праводзіць у анлайн-рэжыме рэспубліканскую дыктоўку.

Источник: Сельская газета,   21.02.2023
Рубрика: Мероприятия НАННаука и общество
З легендаў i казак былых пакаленняў   / Басікірская, Алена /

Мiжнародны дзень роднай мовы — цудоўная нагода пагаварыць пра падтрымку ў нашай краiне матчынага слова i, наогул, пра асаблiвасцi развiцця айчыннай культуры. Выдатны эксперт у гэтым пытаннi — дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы i лiтаратуры Нацыянальнай акадэмii навук Аляксандр Лакотка. Калектыў гэтай установы сёлета атрымаў прэмiю «За духоўнае адраджэнне» за ўнiкальную 20-томную энцыклапедыю «Гарады i вёскi Беларусi».

Источник: Советская Белоруссия,   21.02.2023
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Радзіма жыве ў сэрцы   / Басікірская, Алена /

Літаратурна-патрыятычны праект «Бачу Беларусь такой» пры падтрымцы Мінскага гарвыканкама стартаваў ва ўстановах адукацыі і культуры, яго ініцыятар і арганізатар — Саюз пісьменнікаў Беларусі. Знакамітыя творцы плануюць наведаць шэраг школ, каледжаў, універсітэтаў, бібліятэк. У творчай камандзе — грамадскі дзеяч Уладзіслаў Цыдзік. Менавіта ён стаў аўтарам фотавыставы. Фотавыстава прайшла ў многіх знакавых месцах краіны — Прэзідэнцкай і Нацыянальнай бібліятэках, Акадэміі навук.

Источник: Советская Белоруссия,   14.02.2023
Рубрика: НАН Беларуси
Шчодрыя «Каласавіны»   / Басікірская, Алена /

Новыя звесткі з жыцця і творчасці Якуба Коласа ўзгадалі на навуковай канферэнцыі, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння класіка. У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеi Якуба Коласа адкрылася маштабная выстаўка калекцыі кніг з інскрыптамі Коласа. На выставе прадстаўлены экзэмпляры з Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Источник: Сельская газета,   05.11.2022
Рубрика: Мероприятия НАНЦНБ НАН Беларуси
«Дзе жыў я ціха, як у раі»   / Басікірская, Алена /

У ціхім панадворку, дзе вядуць гамонку з небам стромкія хвоі, стаіць утульны дом. Тут у пасляваенны час на працягу 12 гадоў жыў і працаваў пісьменнік і грамадскі дзеяч Якуб Колас. І тут, у кабінеце за рабочым сталом, ён і адышоў у вечнае жыццё. З 1959 года гэта літаратурна-мемарыяльны музей, у якім клапатліва захоўваюцца рабочы кабінет, спальня, гасцёўня, сталовая пісьменніка, яго асабістыя рэчы, бібліятэка. А сам будынак знаходзіцца акурат за Нацыянальнай акадэміяй навук, дзе знакаміты зямляк да канца свайго жыцця быў віцэ-прэзідэнтам.

Источник: Советская Белоруссия,   28.10.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Гаючыя тэхналогіі   / Басікірская, Алена /

Новыя спецыялізаваныя цэнтры і лабараторыі у Інстытуце біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук адкрываюцца з зайздроснай рэгулярнасцю. Яшчэ нядаўна распачала працу лабараторыя вірусалогіі і біятэхналогій, якая ў наш небяспечны ў сэнсе эпідэміялагічнай абстаноўкі час асабліва запатрабаваная. Тут распазнаюцца і выдзяляюцца розныя вірусы, даследуецца імунітэт хворых на інфекцыі, таксама ў перспектыве распрацоўка тэст-сістэм для дыягностыкі і ўдзел у тэставанні лекаў. Дырэктар інстытута Андрэй Ганчароў Распавядае падрабязна.

Источник: Сельская газета,   16.11.2021
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологии
«Зараз час клапаціцца пра спадчыну»   / Басікірская, Алена /

Нацыянальная акадэмія навук пачыналася фактычна з Інстытута мовазнаўства, у ранейшым — Інбелкульта, якому ў пачатку наступнага года спаўняецца век. За сваю гісторыю ўстанова зрабіла і робіць многа, гэта ключавы мовазнаўчы цэнтр. За плён свой і калег адказвае дырэктар інстытута Ігар Капылоў, аўтар шматлікіх дапаможнікаў, шасцітомнага тапанімічнага даведніка, пад яго рэдакцыяй рыхтуецца новы тлумачальны 15-томны слоўнік.

Источник: Сельская газета,   15.05.2021
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Кацярына Ваданосава: «Чакаю жніва, каб зжаць абярэмак саломы і наплесці кошыкаў»   / Басікірская, Алена /

«У мяне цудоўная сям’я, мой тата — адзін з першых праграмістаў на тэрыторыі БССР, працаваў у Акадэміі навук, складаў вершы, іграў на бас-гітары ў вядомым у 1970-я гады ансамблі «Шпакі», - распавядае Кацярына Ваданосава.

Источник: Сельская газета,   06.06.2020
Рубрика: НАН Беларуси
Валерый Максімовіч: «Свой пратэст выказваю не кулакамі, а вершамі»   / Басікірская, Алена /

У беларускага паэта, доктара філалагічных навук, а па сумяшчальніцтве адказнага супрацоўніка Інстытута філасофіі НАН Беларусі Валерыя Максімовіча падрыхтавана да друку новая кніга «Пакуль шыпшына квеценню гарыць». Насамрэч зборнікаў у паэта, у тым ліку вершаваных, нямала, і кожны з іх — бадай асобнае дзіця, у якога ўкладзена і шмат высілкаў, і добры кавалак душы.

Источник: Сельская газета,   01.08.2019
Рубрика: Сотрудники НАН